Штармавое папярэджанне абвешчана ў Беларусі
- 28.04.2026, 17:06
- 2,002
Чакаюцца замаразкі да -5°С.
Уначы 29–30 красавіка (серада–чацвер) у многіх раёнах Беларусі чакаюцца замаразкі 0...-5°С, у Мінску – ад -1 да -3°С. Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне.
Заўтра будзе пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі – мокры снег, дождж. Вецер паўночна-захадні, паўночны ўмераны.
Уначы ў многіх раёнах краіны прагназуюцца замаразкі 0...-5°С, удзень максімальная тэмпература паветра складзе +6...+11°С.
У Мінску 29 красавіка будзе -1…-3°С уначы і +7…+9°С удзень. Абыдзецца без ападкаў.