У Беларусі забаранілі пірожнае «Картопля»
4- 29.04.2026, 13:25
- 1,900
У іх знайшлі шкодны кансервант.
З 30 красавіка Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі (Дзяржстандарт) забараніў продаж у Беларусі пірожных «Крошка-Картошка» расійскай вытворчасці. Прычынай стала перавышэнне дапушчальнага ўзроўню кансерванта — сарбата калію. Аднак падстаў для панікі няма.
Падкрэслім: гаворка ідзе не пра ўсю прадукцыю, а пра канкрэтныя пірожныя ТАА «Ліма» з Варонежскай вобласці Расіі. Пастаўшчыком на тэрыторыі Беларусі пазначана ТАА «Вітрум плюс» з Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.
Паводле прадпісання, прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхрэгламентаў Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» і «Патрабаванні бяспекі харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў».
У Дзяржстандарце паведамілі, што ў складзе пірожных выяўлены кансервант сарбат калію E202. Гэтая дабаўка дазволеная і сама па сабе дапушчальная, аднак выпрабаванні паказалі перавышэнне нормы: 2363,2 мг/кг пры дапушчальным узроўні 2 г/кг. Такім чынам, паказчык аказаўся вышэй за дапушчальны ў 1,18 раза.