29 красавiка 2026, Серада, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прадоўжылі штармавое папярэджанне

У Беларусі прадоўжылі штармавое папярэджанне

З-за замаразкаў.

Штармавое папярэджанне з-за замаразкаў у Беларусі прадоўжана на чацвер, 30 красавіка. Пра гэта паведамляе партал pogoda.by.

Як адзначаюць сіноптыкі, у многіх раёнах краіны ў начны час 20 красавіка прагназуюцца замаразкі ад 0 да -5 градусаў.

За надвор’е ў краіне будзе адказваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфармаваная ў халоднай паветранай масе. Будзе воблачна з праясненнямі і без ападкаў. Вецер чакаецца паўночна-заходні.

Уначы месцамі па краіне мінімальная тэмпература складзе ад +1 да +3 градусаў. Днём чакаецца ад +7 да +12 градусаў.

Пацеплее, як пісаў сайт Charter97.org, на выхадных.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках