Трамп паабяцаў раскрыць цікавыя дакументы пра НЛА
7- 29.04.2026, 22:54
- 1,170
ФОТА: GETTY IMAGES
Яны будуць апублікаваныя ўжо ў найбліжэйшы час.
Улады ЗША ў найбліжэйшы час апублікуюць усе даступныя дакументы на тэму неапазнаных лятальных аб’ектаў (НЛА), заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да вяртання экіпажа касмічнай місіі Artemis II.
«Мы збіраемся выпусціць столькі дакументаў (на тэму НЛА — заўв.), колькі зможам у найбліжэйшай будучыні... Я думаю, некаторыя з іх будуць вельмі цікавымі», — сказаў ён, адзначыўшы, што з нейкай прычыны тэма пазазямнога жыцця працягвае хваляваць амерыканцаў.
У лютым прэзідэнт ЗША даручыў міністру абароны краіны Піту Хегсету раскрыць урадавыя дакументы пра пазазямное жыццё, неапазнаныя паветраныя з’явы і НЛА.