Мінская ЦЭЦ-3 зладзіла «ураган сярод ночы»
- 30.04.2026, 14:49
- 2,682
Удзень часу не знайшлося.
Мінчукі скардзяцца на шум ад ЦЭЦ-3, якая знаходзіцца ў Заводскім раёне сталіцы.
«ЦЭЦ-3, што за прыкол — сярод ночы трубы прадзьмухваць? Час — пасля 22-й, а яны зладзілі ўраган, як падумаў малодшы сын. Ужо трэці заход робяць. Удзень не знайшлі часу», — напісала ў Threads мінчанка пад нікам svetlanalbl.
Інфармацыю, як заўважыў сайт Charter97.org, пацвердзілі ў каментарыях іншыя карыстальнікі сацыяльнай сеткі.
«Ды я чую, насупраць жыву», — напісаў адзін з іх.
ЦЭЦ-3 размешчаная на вуліцы Амельянюка, 14, ва ўсходняй частцы Мінска і была пабудавана для забеспячэння электраэнергіяй Мінскага трактарнага завода.