Памёр дырэктар «Кераміна» Алег Панасюк
12- 30.04.2026, 15:41
- 5,320
Яму было 46 гадоў.
Генеральны дырэктар ААТ «КЕРАМІН» Алег Панасюк раптоўна памёр на 47-м годзе жыцця, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
Больш за пятнаццаць гадоў ён прапрацаваў на Бярозаўскай ДРЭС, затым працаваў у сістэме Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
У сакавіку 2025 года ён узначаліў «КЕРАМІН».
Заўважым, у 2020 годзе ён быў старшынём выбарчай камісіі і выклікаў міліцыю на назіральнікаў.