Якое будзе надвор’е ў Беларусі ў доўгія выходныя
- 30.04.2026, 20:04
У пятніцу і суботу — начныя замаразкі, а ў нядзелю — да +26°С.
У пятніцу і суботу абяцаюць начныя замаразкі, а ў нядзелю паветра прагрэецца да +26°С, паведамляе метэасэрвіс pogoda.by.
1 мая будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў многіх раёнах, а ўдзень — па ўсходняй палове краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах чакаюцца замаразкі да -3°С. Удзень тэмпература паветра будзе вагацца ад +8°С на ўсходзе да +18°С на захадзе.
2 мая ўдзень будзе зменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Па паўднёвым усходзе на глебе пры праясненнях магчымыя замаразкі да -2°С. Удзень будзе ад +15°С на паўднёвым усходзе да +24°С на захадзе.
3 мая чакаецца невялікая воблачнасць, але без ападкаў. Удзень слупок тэрмометра падымецца да +26°С.