У ЕС паведамілі пра прыпыненне ўсіх выплат Сербіі
1- 30.04.2026, 20:47
- 1,604
У краіне назіраецца адкат у судовай сістэме.
Еўрапейскі саюз прыпыніў фінансаванне Сербіі з-за палітыкі ў судовай сістэме, заявіла еўракамісар па пытаннях пашырэння Марта Косс падчас канферэнцыі ў Фрыбургу.
«На дадзены момант мы прыпынілі ўсе выплаты (Сербіі. — Заўв.) па плане развіцця, паколькі зноў назіраецца адкат у судовай сістэме. Пакуль гэта не будзе выправлена, краіна не зможа атрымліваць фінансавую падтрымку ЕС», — заявіла яна.
10 красавіка выданне Politico паведаміла, што Еўрапейскі саюз разглядае магчымасць прыпынення выдзялення Сербіі фінансавай дапамогі на суму да €1,5 млрд у сувязі з сістэмным «адкатам» дэмакратычных рэформаў у краіне і цесным супрацоўніцтвам з Расіяй.