Штучны інтэлект патроліў лукашыстаў да Першамая
1- 1.05.2026, 20:53
- 3,186
Цяпер у сілавікоў да іх могуць з’явіцца пытанні.
Кіраўніцтва жаночага гандбольнага клуба «Берасце» хацела павіншаваць чытачоў з 1 Мая, але выйшаў канфуз, піша DzikMedia.
Кіраўніцтва клуба вырашыла аформіць віншаванне з дапамогай штучнага інтэлекту, папрасіўшы стварыць патрыятычныя выявы супрацоўнікаў клуба ў фірмовых колерах. Усё атрымалася выдатна: начальніку каманды Руслану Сацюку штучны інтэлект намаляваў значак, падобны да нацыянальнага герба «Пагоня».
