Вядомы лекар паставіў дыягназ Путіну
- 10.05.2026, 1:40
Той, хто пакутуе ад гэтай хваробы, паступова становіцца недзеяздольным.
Вядомы ўкраінскі лекар Яўген Камароўскі заявіў, што Пуцін пакутуе ад дэменцыі, што па сваёй сутнасці з'яўляецца зніжэннем кагнітыўных функцый, калі пагаршаюцца памяць, мысленне і арыентацыя ў прасторы.
Гэта прагрэсыўны сіндром, а значыць, чалавек, які пакутуе ад гэтай хваробы, паступова становіцца недзеяздольным. Кіраваць краінай з такім дыягназам нельга, бо гэта небяспечна для іншых людзей.
Пра гэта Яўген Камароўскі расказаў у інтэрв'ю Васілю Галаванаву на YouTube.
— У адным са сваіх нядаўніх відэа я расказваў пра тое, што, калі ў вас ёсць падазрэнне на дэменцыю ў вашага блізкага сваяка, яму праводзяць адмысловыя тэсты. Гэтыя тэсты вельмі прымітыўныя. Там элементарныя пытанні. Напрыклад, трэба сярод трох рыб і курыцы знайсці птушку. Прыблізна такія. Я там яшчэ кажу: калі хтосьці з палітыкаў хваліцца, што ён прайшоў усе кагнітыўныя тэсты, то гэта прыкладна як вадзіцель аўтобуса, які хваліцца, што ён адрознівае сігналы святлафора, — праінфармаваў вядомы доктар.
Пасля гэтага Камароўскі агучыў цікавы факт: «Надзвычай сумна, што ўвесь свет, па вялікім рахунку, знаходзіцца ў закладніках у пажылых людзей, якія з цяжкасцю прымаюць рашэнні, у якіх відавочныя кагнітыўныя парушэнні».