Рэгулявалі, рэгулявалі, ды не вырэгулявалі
3- 12.05.2026, 8:37
- 3,788
Тавары і паслугі, якія кантралюе дзяржава, апярэджваюць інфляцыю.
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў красавіку 2026 года склала 5,4%. Такой жа яна была і ў сакавіку, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Але ў справаздачах ведамства знайшлося нешта цікавае, піша «Салідарнасць».
Так, базавая інфляцыя ў красавіку запаволілася да 5,9% у параўнанні з 2025 годам. У сакавіку яна была 6,4% у параўнанні з тым жа месяцам мінулага года, у лютым — 6,8%.
Затое рэгуляваныя тавары і паслугі, нягледзячы на жорсткі дзяржаўны кантроль і ўстаноўленыя МАРТ ліміты, перавысілі гэты ўзровень: у красавіку іх прырост паскорыўся да 6,5% (у сакавіку і лютым быў 4,4% і 3,9% адпаведна).
Нагадаем, на бягучы год урад усталяваў мяжу росту цэн на тавары і паслугі ў 7%, і кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка кажа, што пакуль сітуацыя развіваецца нават лепш, чым прагназавалася. Але летась выканаць аналагічныя планы не ўдалося.