Пуцін сутыкнуўся з новымі пытаннямі пра сваё здароўе
5- 12.05.2026, 9:01
- 5,914
На Чырвонай плошчы дыктатар з'явіўся з «апухлым» і «заўважна пастарэлым» тварам.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін сутыкаецца з новай хваляй пытанняў адносна свайго, верагодна, кепскага здароўя пасля з'яўлення на парадзе ў Маскве 9 мая.
Пра гэта ў панядзелак, 11 мая, піша брытанскі таблоід Daily Mail, адзначаючы, што на Чырвонай плошчы Пуцін з'явіўся з «апухлым» і «заўважна пастарэлым» тварам.
Выданне падкрэслівае, што парад 9 мая быў незвычайна стрыманым і прайшоў без бранятэхнікі і ракет. Пры гэтым, як мяркуе таблоід, мала хто прыслухоўваўся да заяў расійскага дыктатара падчас яго выступлення на парадзе, паколькі ўвага была сканцэнтраваная на яго пухлых шчоках.
Журналісты, у прыватнасці, звярнулі ўвагу на апісанне да відэа з Пуціным, апублікаванага ў Telegram-канале дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання, намесніка кіраўніка МУС у 2019—2021 гадах Антона Герашчанкі: «Твар «пераможцы» і кіраўніка «звышдзяржавы».

Знешні выгляд Пуціна таксама пракаментаваў Telegram-канал Крымскі вецер.
Там адзначылі: «Гісторыя паказвае, што многія дыктатары перад падзеннем рэжыму або смерцю прыкметна старэлі вонкава. Навукоўцы звязваюць гэта з хранічным стрэсам, параноідальным страхам страты ўлады і ізаляцыяй, якія паскараюць старэнне арганізма».

Супернік расійскага дыктатара Леанід Неўзлін ацаніў урэзаны парад як сімвал аслаблення хваткі Пуціна, адзначыўшы, што «парад, які скарачаецца, — і ёсць візуалізацыя сфармаванага ладу».
«Дзяржава, у якой галоўны рытуал сцягнуты вакол аднаго старэючага чалавека, якая сціскаецца разам з яго магчымасцямі. Рэжым уладкаваны так, што пытанне пра яго будучыню ператварылася ў пытанне пра здароўе аднаго старога», — напісаў ён.
Расійскі апазіцыянер Міхаіл Хадаркоўскі назваў Пуціна «глыбока напалоханым, старэючым дыктатарам» і адзначыў, што ён выкарыстаў паразу нацыстаў у Другой сусветнай вайне ў сваіх прапагандысцкіх мэтах.
«На пустой плошчы, амаль без тэхнікі, пад купалам РЭБ ён [Пуцін] спрабуе прыватызаваць чужую перамогу, каб апраўдаць сваю ганьблівую злачынную вайну», — цытуе Daily Mail Хадаркоўскага.
У сваю чаргу ваенны аналітык і былы дарадца міністра абароны Украіны Аляксей Копыцька, у прыватнасці, адзначыў, што «на парадзе ў цэнтры ўвагі быў не лідар звышдзяржавы, а стомлены стары з бегаючымі вачанятамі, якога пакуль церпяць. І ён гэта адчувае».
«Досвед і навыкі яшчэ дапамагаюць яму надзяваць правільную маску падчас зносін, але, калі ён на секунду застаецца сам з сабой, — усё праяўляецца на твары. Невысокі старэючы мужчына, які згінаецца пад ціскам цяжару, які ён ужо не можа падняць», — адзначыў Копыцька.