12 траўня 2026, aўторак, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта самагубства»: у РФ кардынальныя змены на фронце

1
«Гэта самагубства»: у РФ кардынальныя змены на фронце

Украіна наносіць удары па аб’ектах, якія яшчэ год таму лічыліся недасягальнымі.

Расійскія войскі пачалі пераносіць склады з FPV-дронамі і боепрыпасамі далей ад лініі фронту з-за удараў украінскіх дронаў. Адзін з такіх складаў партызаны зафіксавалі паблізу Марыупаля.

Пра гэта паведамілі ў партызанскім руху «АТЕШ».

Там заявілі, што іх агенты з ліку вайскоўцаў Узброеных Сіл РФ паведамляюць пра «кардынальнае змяненне лагістыкі» расійскай арміі. Звесткі пра склад пад Марыупалем ужо перададзеныя Сілам абароны Украіны.

У «АТЕШ» адзначылі, што змянілася не толькі колькасць украінскіх дронаў на фронце, але і якасць і дальнасць іх прымянення. Паводле слоў агентаў, удары пачалі дасягаць аб’ектаў, якія яшчэ год таму лічыліся недасягальнымі.

«Раней мы захоўвалі ўсё ў некалькіх кіламетрах ад пазіцый — цяпер гэта самагубства», — распавёў адзін з расійскіх вайскоўцаў, які выйшаў на сувязь з «АТЕШ».

У руху заявілі, што з-за страты складаў расійскае камандаванне вырашыла пераносіць іх у глыбокі тыл. Калі яшчэ паўгода таму боепрыпасы і беспілотнікі трымалі як мага бліжэй да фронту для хуткага падвозу, то цяпер грузавікі разгружаюць значна далей ад перадавой.

З-за гэтага, паводле звестак «АТЕШ», павялічылася даўжыня маршрутаў паставак, а лагістыка стала павольнейшай і больш уразлівай для ўдараў.

Нагадаем, раней партызанскі рух «АТЕШ» паведамляў пра крытычны дэфіцыт запчастак для рамонту артылерыі ў расійскіх войскаў на Херсонскім напрамку. Паводле даных агентаў, з-за зносу тэхнікі і недахопу дэталяў расійскія гарматы ўсё часцей выходзяць са строю проста падчас баёў, а рамонт у палявых умовах становіцца немагчымым.

Акрамя таго, на Херсонскім напрамку расійскія вайскоўцы могуць наўмысна выводзіць з ладу ўласныя катэры, каб не выходзіць у акваторыю Дняпра. У «АТЕШ» заявілі, што камандаванне РФ ужо пачало падазраваць экіпажы ў наўмысным сабатажы з-за рэгулярных паломак тэхнікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках