12 траўня 2026, aўторак, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Пуцін прайграў бітву за Чорнае мора

Радаслаў Сікорскі: Пуцін прайграў бітву за Чорнае мора
Радаслаў Сікорскі

Украіна стабілізавала фронты.

Стабілізацыя фронту Украінай і перамога прадэмакратычных сіл у Венгрыі, сярод іншага, прымушаюць расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна сур'ёзна задумацца над тым, як доўга ён яшчэ зможа весці вайну супраць Украіны. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на дыскусіі ў межах канферэнцыі PISM Strategic Ark сумесна з міністрам замежных спраў Украіны, піша «Еўрапейская праўда».

Палітык адзначыў, што партнёрам Украіны варта адразу настроіцца на тое, што вайна можа цягнуцца доўга.

«Важна, каб праціўнік ведаў, што Украіна гатовая змагацца далей, а мы гатовыя працягваць падтрымліваць яе. Думаю, тое, што Украіна стабілізавала фронты, а Еўропа выходзіць з паралічу дзякуючы бліскучай перамозе прадэмакратычных сіл у Венгрыі, цяпер прымушае Пуціна змяняць разлікі — ці зможа ён весці гэтую вайну яшчэ два гады. І гэта сапраўды пытанне, ці зможа ён», — адзначыў ён.

Паводле слоў Сікорскага, калі б Пуцін яшчэ мог звярнуцца да сур'ёзнай эскалацыі, ён бы гэта зрабіў, але варыянтаў асабліва не засталося.

«Але цяпер ён страчвае больш салдат, чым можна набраць. Ён прайграў бітву за Чорнае мора. Яго паветраныя сілы не маюць перавагі ў небе Украіны, а эканоміцы становіцца сапраўды дрэнна. … Ён павінен прызнаць, што ягоныя першапачатковыя мэты вайны немагчыма дасягнуць — і тады ён будзе гатовы да сапраўдных перамоў», — адзначыў кіраўнік МЗС Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках