«Тут яшчэ павінны даплачваць»
4- 12.05.2026, 18:29
- 3,590
Беларусы ў шоку ад гасцініцы ў райцэнтры.
Беларуска апублікавала ў TikTok агляд нумара ў гасцініцы ў Сянне. «Як думаеце, колькі каштуе ноч? Нумар у гасцініцы «Сянно». Затое від з акна на прыгожы горад. Годна?)» — падпісала яна ролік, паведамляе BG.Media.
@viktoryia322 Як думаеце, колькі каштуе ноч? Нумар у гасцініцы #Сянно затое від з акна на прыгожы горад 🤟🏻 #годна ♬ Alien$ - Lee-Coc "Holder of the Light"
Судзячы па кадрах, сярод плюсаў аказаўся толькі від на будынак мясцовага райвыканкама. Усё астатняе нагадвала або дэкарацыі да савецкага фільма, або фільм жахаў.
У каментарыях некаторыя беларусы не паверылі, што ў нашай краіне можа быць такая гасцініца. Іншыя пісалі, што трэба радавацца хаця б таму, што ў Сянне наогул ёсць гатэль:
«Добра, што хоць нехта гэта паказаў. Толькі люкс больш-менш. Але звычайным людзям туды доступу няма».
«Тут яшчэ павінны даплачваць».
«Вы чакалі ў Сянне пяцізоркавы гатэль? Добра, што ёсць хаця б адна зорка, гэта не курорт, а для камандзіроўкі зойдзе».
«Калі б ён быў прыватны, яго даўно ўжо штрафамі абклалі або закрылі!»
«А што вы хочаце ад калгаса?»
«Для пяці зорак патрэбныя басейн, фітнес-цэнтр і ўласны пляж на ўзбярэжжы».
На інвестыцыйным партале ўладаў Беларусі ёсць паведамленне пра тое, што ЖКГ Сянна гатовая прадаць гасцініцу за 150 тысяч долараў.