15 траўня 2026, Пятніца, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінскі Маўродзі» за два гады ўзбагаціўся на $750 тысяч

2
«Мінскі Маўродзі» за два гады ўзбагаціўся на $750 тысяч

Замежнік стварыў фінансавую піраміду ў Беларусі.

У Мінску затрымалі 25-гадовага замежніка, якога падазраюць у стварэнні фінансавай піраміды. Паводле інфармацыі МУС, за два гады мужчына завалодаў грашыма грамадзян Беларусі, Расіі і Грузіі, якія пражываюць у сталіцы. Агульная сума шкоды, паводле папярэдніх звестак, склала каля 750 тысяч долараў.

Як сцвярджаюць у міліцыі, падазраваны прапаноўваў знаёмым укладваць грошы ў развіццё бізнесу па продажы папулярнай тэхнікі. Сродкі ён займаў, абяцаючы выплаты з працэнтамі, аднак абавязацельствы не выконваў.

У МУС заявілі, што грошы траціліся на раскошны лад жыцця: пластычныя аперацыі жонцы, адпачынак на дарагіх курортах, пералёты бізнес-класам, пражыванне ў люксовых гатэлях, куплю брэндавых рэчаў, ювелірных вырабаў і тэхнікі, а таксама наведванне рэстаранаў і забаўляльных устаноў.

Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле артыкула аб махлярстве ў асабліва буйным памеры. Па ім прадугледжана да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках