У цэнтры Мінска 16 мая абмяжуюць рух транспарту
- 15.05.2026, 17:51
Вадзіцеляў просяць загадзя планаваць маршрут.
Часовыя меры ўводзяцца ў сувязі з правядзеннем Дзён Ніжняга Ноўгарада ў беларускай сталіцы.
Рух усіх відаў транспарту, за выключэннем грамадскага, на некаторых ўчастках дарог у Мінску заўтра будзе абмежаваны, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Цяжкасці з праездам магчымыя на наступных ўчастках:
• падыём з вуліцы Максіма Багдановіча на праспект Пераможцаў;
• спуск з праспекта Пераможцаў на вуліцу Максіма Багдановіча.
Таксама на працягу дня 16 мая магчыма часовае прыпыненне працы прыпыначнага пункта «Палац спорту».
Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў улічваць гэтую інфармацыю і загадзя планаваць свой маршрут.
