2 траўня 2026, Субота, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Пуцін цяпер баіцца Украіны нават у Маскве

5
The Telegraph: Пуцін цяпер баіцца Украіны нават у Маскве

Расійскія ваенныя не гарантуць бяспеку сталіцы.

Скарочаны фармат параду Перамогі 9 мая ў Маскве стаў нечаканым сігналам, які выклікаў пытанні пра сапраўдны стан расійскай ваеннай моцы. Мерапрыемства, якое традыцыйна дэманстравала сілу войска, сёлета прыкметна страціць маштаб і відовішчнасць, піша The Telegraph (пераклад — сайт Charter97.org).

Парад, прысвечаны памяці мільёнаў загінулых у Другой сусветнай вайне, шмат гадоў выкарыстоўваўся як інструмент дэманстрацыі ваеннага патэнцыялу. Пасля вяртання цяжкой тэхнікі на Чырвоную плошчу ў 2008 годзе ён стаў сімвалам адраджэння сілы Расіі. Аднак цяперашнія змены аналітыкі ўспрымаюць як адлюстраванне новых рэалій.

Адна з прычын — асцярогі наконт бяспекі сталіцы. Украінскія ўдары ўсё часцей дасягаюць мэтаў глыбока на тэрыторыі Расіі, уключаючы аб’екты інфраструктуры і сістэмы СПА. Гэта змяняе характар канфлікту, які больш не абмяжоўваецца лініяй фронту.

Паводле ацэнак экспертаў, расійскае войска сутыкаецца з сур’ёзнымі цяжкасцямі на полі бою. Паведамляецца пра высокія страты і праблемы з падрыхтоўкай новых падраздзяленняў. Інфармацыя пра гэта паступова распаўсюджваецца ўнутры краіны, узмацняючы грамадскае незадавальненне.

Дадатковым фактарам стала пераразмеркаванне ваенных рэсурсаў. Сучасныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, уключаючы комплексы С-400, часткова перакідваюцца для абароны ключавых аб’ектаў, аднак гэтага аказваецца недастаткова для поўнай гарантыі бяспекі.

На гэтым фоне дэманстрацыя ваеннай тэхнікі на парадзе аказалася абмежаванай, што можа сведчыць і пра недахоп сучаснага ўзбраення. Пры гэтым мерапрыемства па-ранейшаму праводзіцца з удзелам замежных гасцей і грамадзянскіх асоб, што падкрэслівае кантраст паміж сімволікай і рэальнымі магчымасцямі.

У той жа час Украіна ўмацоўвае свае пазіцыі, нарошчваючы вытворчасць беспілотнікаў і ракет, а таксама пашыраючы геаграфію удараў. Кіеў не толькі вядзе баявыя дзеянні, але і фармуе новыя падыходы да вядзення вайны, уключаючы развіццё ўласнага абароннага сектара.

Эксперты адзначаюць, што стратэгічная сітуацыя паступова змяняецца. Магчымасці для манеўру ў Масквы скарачаюцца, а ціск з боку Украіны і яе саюзнікаў расце. У такіх умовах перспектывы дыпламатычнага ўрэгулявання зноў аказваюцца ў цэнтры ўвагі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках