4 траўня 2026, панядзелак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВМС ЗША патапілі шэсць іранскіх катэраў у Армузскім праліве

3
ВМС ЗША патапілі шэсць іранскіх катэраў у Армузскім праліве

Катэры былі знішчаныя верталётамі.

Вайскоўцы ЗША з дапамогай верталётаў патапілі шэсць малых іранскіх катэраў у Армузскім праліве. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на кіраўніка Цэнтральнага камандавання Узброеных Сіл ЗША, адмірала Брэда Купера.

Паводле яго слоў, верталёты ЗША знішчылі шэсць катэраў, «якія ўяўлялі пагрозу для гандлёвых суднаў». Іншыя падрабязнасці інцыдэнту не ўдакладняюцца.

4 мая Цэнтральнае камандаванне Узброеных Сіл ЗША (CENTCOM) заявіла, што два гандлёвыя судны краіны перасеклі Армузскі праліў у межах аперацыі «Праект Свабода».

Напярэдадні прэзідэнт ЗША абвясціў пра пачатак аперацыі «Праект Свабода», накіраванай на вывад суднаў з Армузскага праліву, заблакаванага на фоне вайны з Іранам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках