Зяленскі і Пашынян правялі перамовы на англійскай мове
4- 4.05.2026, 22:38
- 1,524
Палітыкі вырашылі не выкарыстоўваць мову краіны-агрэсара.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян правялі перамовы на англійскай мове.
Сустрэча праходзіла ў Ерэване, дзе стартаваў саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці. Украінскі лідар падчас паціску рукі з Пашынянам сказаў фразу «Thank you so much» («Вялікі дзякуй»). Пасля гэтага Зяленскі і Пашынян селі і пачалі перамовы. Акрамя таго, сярод фраз можна было пачуць ад Зяленскага «Your team» («Ваша каманда»), а ад Пашыняна — «More than» («Больш чым»).