7 траўня 2026, Чацвер, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі сустрэўся з каралём Бахрэйна і прапанаваў здзелку па дронах

Зяленскі сустрэўся з каралём Бахрэйна і прапанаваў здзелку па дронах
Фота: president.gov.ua

Дэталі пагаднення прапрацоўваюцца.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі у Манаме абмеркаваў з каралём Бахрэйна Хамадам бін Ісай Аль Халіфай сітуацыю з бяспекай на Блізкім Усходзе і ў рэгіёне Персідскага заліва, ключавыя выклікі і магчымасці ў сферы бяспекі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Офіса Прэзідэнта Украіны

«Гаварылі пра ўдары з Ірана супраць Бахрэйна і іншых краін, пра сітуацыю адносна Армузскага праліва, — сказаў Зяленскі. — Амаль штодня наша краіна таксама падвяргаецца такім самым тэрарыстычным ударам, і нашы людзі маюць адпаведны досвед паўнамаштабнай абароны. Украіна гатовая дзяліцца з Бахрэйнам такой экспертызай у сферы бяспекі і дапамагаць узмацняць абарону жыцця. Прапанаваў заключыць Drone Deal і маштабаваць супрацоўніцтва з Бахрэйнам, дамовіліся, што нашы каманды прапрацуюць дэталі».

У паведамленні таксама адзначана, што асобную ўвагу бакі надалі развіццю двухбаковых эканамічных адносін і партнёрства ў сферы аграрнай вытворчасці.

Таксама ўзнімалася пытанне пра ўзаемнае адкрыццё пасольстваў.

Гэта першы візіт Уладзіміра Зяленскага ў Бахрэйн і адначасова першая сустрэча лідараў Украіны і Бахрэйна з 2003 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках