6 траўня 2026, Серада, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Axios: ЗША і Іран блізкія да дамоўленасці аб спыненні вайны

2
Axios: ЗША і Іран блізкія да дамоўленасці аб спыненні вайны

Гэта будзе аднастаронкавы дакумент з 14 пунктаў.

Белы дом лічыць, што блізкі да заключэння з Іранам мемарандуму аб узаемаразуменні, закліканага пакласці канец узброенаму канфлікту і закласці аснову для больш падрабязных перамоваў па ядзернай праграме, паведамляе Axios са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў і яшчэ двух асоб, паінфармаваных аб сітуацыі. Паводле выдання, гэта будзе аднастаронкавы дакумент з 14 пунктаў; яго змест цяпер абмяркоўваюць спецпасланнік Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер, зяць Дональда Трампа, а таксама некалькі прадстаўнікоў Ірана — наўпрост і праз пасярэднікаў.

Пагадненне, у прыватнасці, прадугледжвае ўвядзенне Іранам мараторыя на ўзбагачэнне ўрану, у той час як ЗША пагодзяцца зняць санкцыі і разблакіраваць мільярды долараў замарожаных іранскіх сродкаў. Пры гэтым абодва бакі здымуць абмежаванні на суднаходства ў Армузскім праліве. Шмат якія ўмовы будуць залежаць ад дасягнення канчатковага пагаднення, што пакідае магчымасць для аднаўлення канфлікту, але крыніцы адзначаюць, што бакі яшчэ ніколі не былі так блізка да дамоўленасці з пачатку канфлікту.

Яны сапраўды блізкія да падпісання аднастаронкавага мемарандуму, пацвердзіў Reuters пакістанскі пасярэднік на перамовах. «Мы завершым гэта вельмі хутка. Мы блізкія да гэтага», — сказаў ён.

ЗША чакаюць ад Ірана адказаў па некалькіх ключавых пунктах у найбліжэйшыя два дні, паводле інфармацыі Axios. На гэты момант мемарандум прадугледжвае абвяшчэнне аб заканчэнні вайны ў рэгіёне і пачатак 30-дзённых перамоваў па дэталёвым пагадненні аб адкрыцці праліву, абмежаванні ядзернай праграмы Ірана і зняцці санкцый ЗША. Паводле двух крыніц, гэтыя перамовы могуць прайсці ў Ісламабадзе або Жэневе.

На працягу гэтага 30-дзённага перыяду паступова будуць зняты іранскія абмежаванні на суднаходства і марская блакада з боку ЗША, сказаў адзін з амерыканскіх чыноўнікаў.

Вядуцца актыўныя перамовы пра тэрмін мараторыя на ўзбагачэнне ўрану: тры крыніцы сцвярджаюць, што ён складзе не менш за 12 гадоў, а адна лічыць верагодным кампрамісам 15 гадоў. Па заканчэнні гэтага тэрміну Іран зможа ўзбагачаць уран да ўзроўню ўсяго 3,67%.

Раней Іран прапаноўваў 5-гадовы мараторый, ЗША настойвалі на 20 гадах.

Дзве крыніцы Axios таксама паведамілі, што Тэгеран пагодзіцца вывезці з краіны свой высокаўзбагачаны ўран, ад чаго ён дагэтуль адмаўляўся, і дапускаць на сваю тэрыторыю міжнародныя інспекцыі. ЗША, у сваю чаргу, абавязваюцца паступова здымаць санкцыі супраць Ірана і разблакіроўваць яго замарожаныя сродкі.

Але іранскае кіраўніцтва расколатае, і дасягнуць кансенсусу паміж рознымі фракцыямі можа быць няпроста, мяркуюць у Белым доме. Некаторыя амерыканскія чыноўнікі па-ранейшаму скептычна ставяцца да таго, што ўдасца дасягнуць нават папярэдняй дамоўленасці, адзначае Axios.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках