У мабільных аператараў з’явіліся навінкі
2- 6.05.2026, 14:50
- 1,920
Што зменіцца ў МТС, A1 і Life.
Мабільныя аператары ўводзяць навінкі для кліентаў. «Зеркало» распавядае падрабязнасці.
Аператар МТС увёў змены па роўмінгу — з’явіліся новыя пакеты з 10 Гб трафіку, якія дзейнічаюць 30 дзён. Першы варыянт за 60 рублёў даступны ў Польшчы, Францыі, Германіі, Грузіі, Казахстане, Іспаніі, Егіпце, Швецыі, Нарвегіі, Даніі і Люксембургу. Другі — за 68 рублёў у Літве, Турцыі, ААЭ, Кітаі, Італіі, Латвіі, Фінляндыі і Эстоніі, а таксама ў краінах, дзе дзейнічае «10 Гб за мяжой».
«Адначасова палепшаны ўмовы для тых, каму дастаткова 5 Гб у месяц. Інтэрнэт-пакет «5 Гб за мяжой +» за 55 рублёў пашырыў геаграфію і стаў даступны ў Германіі, ААЭ, Іспаніі, Італіі, Егіпце, Бельгіі, Аўстрыі, Грэцыі, Вялікабрытаніі, В’етнаме, Партугаліі, Арменіі і Шры-Ланцы», — удакладнілі ў МТС.
Кампанія A1 запусціла акцыю «Голас Перамогі» са спецыяльнымі ўмовамі абслугоўвання па тарыфным плане «Перамога». «Так, з 8 па 31 мая новым і дзеючым абанентам тарыфнага плана прадастаўляецца магчымасць бясплатнай сувязі з роднымі і блізкімі на тэрыторыі Беларусі», — паведаміў аператар. Гаворка, у тым ліку, пра званкі на стацыянарную сетку, а таксама ў сеткі іншых беларускіх мабільных аператараў.
Кампанія Life 8 мая ўсім абанентам, якія нарадзіліся да канца 1945 года, па тарыфным плане «Ільготны» прадаставіць бонус — шэсць рублёў на рахунак. «Яго можна выдаткаваць на аплату тарыфу, падключэнне пакетаў хвілін або інтэрнэту. Бонусныя рублі дзейнічаюць 60 сутак», — удакладніў аператар. Акцыя прымеркавана да Дня Перамогі.