Арына Сабаленка паказала свой суперкасцюм для «Ралана Гароса»
3- 7.05.2026, 15:57
- 2,604
Фота: Getty Images
Відэафакт.
Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка паказала, у якой сукенцы выступіць на Адкрытым чэмпіянаце Францыі «Ралане Гаросе».
«Мой суперкасцюм ад Nike для «Ралана Гароса», – напісала тэнісістка ў сацсетках.
Турнір Вялікага шлема стартуе на грунтавых кортах Парыжа 18 мая. Асноўная сетка турніру стартуе 24 мая, летась Сабаленка дайшла да фіналу, дзе саступіла амерыканцы Коры Гаўф.