Пуцін раптам заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім у трэцяй краіне
13- 9.05.2026, 22:10
- 5,430
Кіраўнік РФ назваў «галоўную ўмову».
Расійскі дыктатар Пуцін заявіў пра «гатоўнасць правесці сустрэчу» з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім не толькі ў Маскве, але і на тэрыторыі трэцяй дзяржавы. Галоўнай умовай ён назваў падпісанне канчатковай дамовы, паведамляюць расСМІ.
Паводле слоў расійскага дыктатара, сустрэча на нейтральнай тэрыторыі нібыта магчыма толькі пры ўмове дасягнення канкрэтных дамоўленасцей.
«Можна сустрэцца і ў трэцяй краіне, але толькі ў тым выпадку, калі будуць дасягнутыя канчатковыя дамоўленасці на доўгую гістарычную перспектыву», — падкрэсліў Пуцін.
У той жа час ён дадаў, што Крэмль нібыта ніколі не адмаўляўся ад асабістых кантактаў.