Вольфовіч загаварыў пра вайну
4- 1.06.2026, 9:46
- 6,106
І назваў магчымую дату.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе.
«Захад адкрыта рыхтуецца да вайны. Ва ўсіх стратэгічных дакументах або дакументах стратэгічнага планавання Захаду закладваецца пачатак вайны на еўрапейскім кантыненце на 2030 год. Яны гэта закладваюць. На гэта накіраваныя ўсе іх ваенныя бюджэты. Гэта агрэсіўная мілітарысцкая палітыка Захаду, якая скіраваная сёння якраз на падрыў міру і бяспекі.
У якасці асноўных ворагаў яны бачаць Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Беларусь, хоць яны выдатна гэта бачаць дзякуючы тым разгорнутым уздоўж межаў сіламі і сродкамі выведкі, што ніякай пагрозы з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з тэрыторыі заходніх рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі адносна нашых заходніх партнёраў няма і быць не можа», — цытуе Вольфовіча СТБ.
Заўважым, што заходнія вайскоўцы прагназуюць, што ў 2030 годзе Расія можа напасці на Еўропу. Захад сапраўды рыхтуецца да вайны, але абарончай.