1 чэрвеня 2026, панядзелак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕС хоча выключыць з праграмы бежанцаў украінскіх мужчын прызыўнога ўзросту

2
ЕС хоча выключыць з праграмы бежанцаў украінскіх мужчын прызыўнога ўзросту

Праграма цяпер дзейнічае да сакавіка 2027 года.

Еўрапейскія краіны разглядаюць магчымасць выключэння ўкраінскіх мужчын прызыўнога ўзросту з пашыранай праграмы часовай абароны, якую ўвялі пасля паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну і якая надала прытулак больш за 4 млн чалавек.

Як піша Euractiv, гэта прапанова з’явілася падчас абмеркаванняў адносна будучыні Дырэктывы ЕС аб часовай абароне, якая дазваляе ўкраінцам жыць і працаваць па ўсёй Еўропе без праходжання нацыянальных працэдур прадастаўлення прытулку. Праграма цяпер дзейнічае да сакавіка 2027 года.

Паводле ўнутранага дакумента Рады ЕС, з якім пазнаёміўся Euractiv, сярод абмяркоўваных варыянтаў — падаўжэнне тэрміну дзеяння часовай абароны пры адначасовым звужэнні яе сферы прымянення, у прыватнасці шляхам «выключэння мужчын прызыўнога ўзросту» або асоб, якія выехалі з Украіны на незаконных падставах.

Як піша выданне, любое такое абмежаванне будзе прымяняцца да новых заяўнікаў, якія імкнуцца атрымаць статус часовай абароны.

Мінулым годам Еўракамісія заклікала краіны — чальцы ЕС падрыхтавацца да магчымога паступовага спынення дзеяння праграмы. У 2024 годзе былі прынятыя рэкамендацыі па «скаардынаваным пераходзе да больш стабільных прававых статусаў», аднак на сёння прагрэс у гэтым кірунку з’яўляецца нераўнамерным, піша Euractiv.

Далейшы лёс гэтай сістэмы абмяркуюць міністры па пытаннях міграцыі на пасяджэнні Рады па пытаннях юстыцыі і ўнутраных спраў, якое адбудзецца на гэтым тыдні. Калі сістэму вырашаць падаўжыць або змяніць, адпаведную прапанову павінна падрыхтаваць Еўрапейская камісія.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках