1 чэрвеня 2026, панядзелак, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія фразы выдаюць беларусаў

3
Якія фразы выдаюць беларусаў

Пра нашы «фішкі».

Карыстальніца Threads пад нікам love_my_mori падзялілася сваімі назіраннямі пра незвычайныя фразы і словы, якія нашы суайчыннікі ўжываюць, нават калі гавораць па-руску.

«Беларусы не кажуць «Як справы?». Беларусы кажуць: «Ну шо ты там?». Заўважалі? Напішыце што-небудзь, каб зразумеў толькі беларус», звярнулася яна да сваіх падпісчыкаў.

У адказ дзяўчына атрымала больш за 500 каментарыяў. Сайт Charter97.org падае некаторыя з іх:

— «Дай буську». Большасць расіян не ведае, што гэта азначае.

— Мы не выходзім на вуліцу, мы ідзём у горад.

— «Хавайся ў бульбу» — маё любімае.

— «А колькі гэта ў доларах?»

— «Сабойка». Нядаўна даведалася, што толькі мы ведаем, што гэта.

— Муж да мяне заўсёды кажа «жонка» і «ізыдзі».

— Дэвальвацыі дакладна не будзе.

— Я расіянка, жыву ў Беларусі 37 гадоў. Прыехала мая мама да нас у госці, і мой сын, яе ўнук, доўга ёй расказваў, як ён збіраў камод, і адна шуфлядка ніяк не рухалася. Бабуля слухала, слухала, а потым кажа: «ды што гэта за мэбля ў вас такая? З нейкімі шуфлямі?!»

— У нас у Радашковічах, калі тэлефануюць, пытаюцца: «дзе ты ёсць?».

— З голай дупай скакаць у крапіву.

— Жыроўка.

— «Цырк на дроце».

— «Абыякава».

— «Факт».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках