Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал «Ралан Гарос»
2- 1.06.2026, 23:06
Беларуска ў матчы чацвёртага круга перамагла Наомі Асаку.
Першая ракетка планеты з Беларусі і чатырохкратная чэмпіёнка турніраў «Вялікага шлема» Арына Сабаленка перамагла японку Наомі Асаку (16 ВТА) у матчы чацвёртага круга «Ралан Гарос» — 7:5, 6:3.
Сустрэча працягвалася адну гадзіну і 28 хвілін.
На стадыі 1/4 фіналу яе суперніцай стане расіянка Дыяна Шнайдэр (23 ВТА), якая выбіла з сеткі 19-ю ракетку свету амерыканку Мэдысан Кіз (6:3, 3:6, 6:0).
Матч Сабаленка і Асака стаў першым за апошнія тры гады жаночым адзіночным супрацьстаяннем на Адкрытым чэмпіянаце Францыі, якому даверылі завяршаць гульнявы дзень на галоўнай арэне спаборніцтваў — на цэнтральным корце імя Філіпа Шатр'е.
Турнір праходзіць у Парыжы з 24 мая па 6 чэрвеня. Дзейная чэмпіёнка Коры Гаўф (ЗША), якая перамагла Арыну Сабаленку ў мінулагоднім фінале, завяршыла выступленне ў трэцім крузе.