У Беларусі ёсць аўто, якіх ва ўсім свеце ўсяго 750 экзэмпляраў
2- 11.06.2026, 10:27
- 2,276
Унікальнае аўто можна было пабачыць у Стайках.
Беларускія аўтаўладальнікі ўмеюць здзіўляць: некаторыя з іх ездзяць на сапраўды ўнікальных машынах. У гэтым змаглі пераканацца наведвальнікі BMW M FEST, які прайшоў мінулымі выхаднымі ў Стайках, піша smartpress.by.
Сярод удзельнікаў фестывалю быў уладальнік BMW M4 Heritage Edition — аўтамабіля, выпушчанага тыражом усяго 750 экзэмпляраў. Лімітаваная серыя, якая з’явілася ў 2020 годзе, прысвечаная гісторыі падраздзялення M нямецкага аўтаканцэрна.
Гэта мадэль бывае толькі ў трох колерах кузава: Laguna Seca Blue, Velvet Blue і Imola Red. Менавіта гэтыя адценні выкарыстаныя ў лагатыпе BMW M — магутных аўтамабіляў, якія спалучаюць у сабе характарыстыкі спарткароў і «гарадскіх» машын.
