У ўсёй энергасістэме Крыма наспявае аварыя
2- 31.07.2026, 10:17
- 2,232
Акупанты прынялі тэрміновае рашэнне.
31 ліпеня па ўсёй тэрыторыі Крыма ўведзены рэжым часовага абмежавання электразабеспячэння. Акупацыйныя ўлады пужаюць насельніцтва пагрозай маштабнай аварыі.
Пра гэта паведамляе «Крымэнерга».
«Па камандзе дыспетчара Чарнаморскага РГУ (філіяла АТ «СО ЕЭС») у Рэспубліцы Крым уведзены рэжым часовага абмежавання электразабеспячэння», — сказана ў паведамленні.
Акупацыйныя ўлады паўвострава запэўніваюць насельніцтва, што гэта вымушаны крок, якога немагчыма пазбегнуць.
Захопнікі таксама сцвярджаюць, што толькі такім чынам можна прадухіліць перагрузку электрычнай сеткі, бо, паводле іх слоў, цяпер Крыму пагражае аварыя ва ўсёй энергасістэме.
Больш за тое, расійскія акупанты не хаваюць, што гаворка менавіта пра хаатычныя адключэнні святла.
«У сувязі з тым, што рашэнне аб адключэнні электразабеспячэння прыняў сістэмны аператар, дакладныя пагадзінныя графікі па раёнах электрычных сетак адсутнічаюць. Адключэнні будуць ажыццяўляцца кропкава і па меры неабходнасці», — сказана ў заяве.
На гэтым фоне «Крымэнерга» прызнала, што не можа назваць дакладную дату і час адмены абмежаванняў электразабеспячэння.
Крымэнергаінфарм
Паважаныя жыхары Крыму!