The Times: Жнівень 2026-га года можа стаць самым праклятым месяцам для Пуціна
1- 31.07.2026, 10:56
- 1,952
Вайна супраць Украіны паставіла ягоны рэжым у складанае становішча.
Жнівень 2026-га года можа прынесці расійскаму дыктатару Уладзіміру Путіну і Расіі вельмі вялікія непрыемнасці.
Пра гэта гаворыцца ў новым матэрыяле брытанскага выдання The Times.
Журналісты The Times звярнулі ўвагу на тое, што ў Расіі ў жніўні часта адбываюцца розныя катаклізмы, выбухі, стыхійныя бедствы, прыродныя і тэхнагенныя катастрофы, палітычныя перавароты.
Паводле звестак брытанскіх журналістаў, самі расіяне ўжо называюць жнівень «праклятым» месяцам.
У жніўні 1991-га года, яшчэ за часоў СССР, адбылася спроба дзяржаўнага перавароту, калі ў Маскву ўвялі войскі.
У 2000-м годзе патанула расійская падводная лодка «Курск», у 2009 годзе адбыўся выбух на Саяна-Шушэнскай ГРЭС (тады загінулі 75 чалавек), а ў 2024 годзе Сілы абароны Украіны пачалі абарончую аперацыю ў Курскай вобласці Расіі.
У жніўні ў Расіі часта адбываюцца паводкі, лясныя пажары. Акрамя таго, у гэтым месяцы чамусьці на расійскай тэрыторыі часта адбываюцца авіякатастрофы і тэрарыстычныя атакі.
Напрыклад, у жніўні 2004-га года ў выніку падрыву смяротніц пацярпелі крушэнне самалёты «Ту-134» і «Ту-154», што прывяло да гібелі 90 чалавек.
The Times лічыць, што жнівень 2026-га года можа стаць самым змрочным месяцам для Пуціна. У гаспадара Крамля ёсць дастаткова падстаў баяцца наступнага месяца, бо вайна супраць Украіны паставіла ягоны рэжым у складанае становішча.