Да выхадных долар пачаў даражэць
- 12.06.2026, 12:04
Свежыя курсы валют.
Перад выхаднымі долар пачаў расці, расійскі рубель, наадварот, вырашыў узяць перапынак, заўважыў «Онлайнер».
А біткойн тым часам за апошнія суткі падаражэў, цяпер ён знаходзіцца паблізу адзнакі $62 981.
Долар падаражэў на 0,84 капейкі і каштуе 2,78 рубля.
Па еўра таргоў не было, Нацбанк устанавіў курс 3,1968 рубля.
Сотня расійскіх рублёў знізілася на 0,83 капейкі і каштуе 3,8310 рубля.
Дзясятак юаняў падаражэў на 0,26 капейкі і каштуе 4,0720 рубля.
Учора долар патаннеў на 0,11 капейкі і каштаваў 2,7716 рубля, еўра патаннеў на 0,36 капейкі і каштаваў 3,1950 рубля. Сотня расійскіх рублёў патаннела на 0,55 капейкі і каштавала 3,8393 рубля, а дзясятак юаняў патаннеў на 0,59 капейкі і каштаваў 4,0694 рубля.