Сын беларускага акцёра заняў 81-е месца ў рэйтынгу найлепшых перспектыўных хакеістаў да драфту НХЛ
- 13.06.2026, 19:55
- 1,584
Іншых беларусаў у топ-113 няма.
Амерыканскі абаронца беларускага паходжання Цімафей Рунцо трапіў у рэйтынг 113 найлепшых перспектыўных хакеістаў да драфту НХЛ паводле версіі журналіста The Athletic Коры Пронмана, піша betnews.by.
Рунцо размясціўся ў рэйтынгу на 81-м месцы. Мінулы сезон ён правёў у «Вікторыі» з Заходняй хакейнай лігі (WHL), набраўшы 44 (11+33) ачкі ў 68 матчах.
Цімафей — сын вядомага беларускага акцёра Андрэя Рунцо, які сыграў Бобі Кларка у расійскім фільме «Легенда №17». Рунцо-старэйшы таксама быў хакеістам, але рана завяршыў кар'еру і пайшоў у кінаіндустрыю.