14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Беларусі правяраюць алкаголь на сапраўднасць

1
Як у Беларусі правяраюць алкаголь на сапраўднасць

Знайсці падробку складана.

У Беларусі існуе асобны навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні, які займаецца аналізам прадуктаў, што паступаюць у продаж. Найцяжэй працаваць з алкаголем.

Чаму са спіртным варта быць асабліва ўважлівымі, расказала намесніца генеральнага дырэктара цэнтра, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Наталля Камарова, пішуць «Мінск-Навіны».

Для вызначэння віду алкаголю НПЦ адзін з першых у Беларусі асвоіў метад ізатопнай мас-спектраметрыі для ацэнкі прыроды паходжання спірту: зерневага, вінаграднага ці трысняговага.

Калі паглыбіцца і вывучаць ізатопы кіслароду, яны могуць дапамагчы вызначыць, з якога месца паходзіць дадзены від алкаголю — аж да канкрэтнай мясцовасці.

Спецыяліст адзначае, што ў віно вельмі часта дадаюць кансерванты. Гэта патрэбна, каб стабілізаваць прадукт і падоўжыць тэрмін яго захоўвання.

«Адна справа — калі віно вытрымліваецца тры гады, іншая — калі праз год яно паступае ў разліў і продаж. Зусім розныя тэрміны выпуску прадукцыі і, адпаведна, прыбытку», — заявіла Камарова.

Складаней сітуацыя з каньяком. Вырабы пад гэтай назвай могуць быць якія заўгодна. Даходзіць да таго, што вінаградны спірт часткова або цалкам замяняюць зерневым.

Каб імітаваць смак, колер, вытрымку і напісаць на бутэльцы жаданы ўзрост у 3, 5, 10 або нават 15 гадоў, вытворцы выкарыстоўваюць цэлую табліцу Мендзялеева. Ужываюцца паскораныя тэхналогіі, забароненыя смакова-водарныя дабаўкі, кшталту танінаў, дубільных рэчываў або араматызатараў.

Па словах Камаровай, стандарты павінны быць пад жорсткім кантролем, і пастаянны маніторынг прадукцыі абавязковы. Бо хітрыя вытворцы пастаянна знаходзяць лазейкі, каб абыходзіць абмежаванні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках