17 чэрвеня 2026, Серада, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі пад абстрэл трапіў аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Гомеля

26
У Расіі пад абстрэл трапіў аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Гомеля
фота: nashaniva.com

Параненні атрымалі шэсць чалавек.

Аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Беларусі трапіў пад абстрэл дронаў. Пра гэта паведаміў часова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук.

Паводле слоў расійскага чыноўніка, беспілотнік трапіў у аўтобус з гомельскай дзіцячай футбольнай камандай, якая ехала адпачываць у Геленджык. Адказнасць за тое, што адбылося, Кавальчук усклаў на Узброеныя сілы Украіны.

Паводле яго слоў, у выніку загінула жанчына, якая суправаджала каманду. Параненні атрымалі шэсць чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей.

«Усе пацярпелыя аператыўна дастаўлены ў бальніцу, дзе ім аказана неабходная медыцынская дапамога. Астатнія пасажыры ў найбліжэйшы час будуць вярнутыя дадому», — напісаў Ягор Кавальчук.

Украінскія крыніцы заявы в.а. губернатара Бранскай вобласці пакуль не каментавалі.

МЗС Беларусі праінфармаваны пра інцыдэнт у Бранскай вобласці, інфармацыя па здарэнні ўдакладняецца.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках