«Я тут галоўны»: Трамп спазніўся на пасяджэнне лідараў G7
4- 17.06.2026, 15:27
- 2,272
Прэзідэнт ЗША прыбыў амаль на гадзіну пазней.
Лідары краін G7 падчас саміту ў Эвіяне ў Францыі прадэманстравалі адзіную пазіцыю адносна далейшай падтрымкі Украіны і ўзмацнення ціску на Расію. На гэтым фоне прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыцягнуў увагу гучнай заявай пра сваю ролю ў міжнародных перамовах, паведамляе Reuters.
Паводле звестак журналістаў, Трамп амаль на гадзіну спазніўся на пасяджэнне лідараў G7, прысвечанае пытанням глабальнай эканамічнай бяспекі.
Пазней ён з’явіўся ў зале і жартам сказаў:
«Я тут галоўны».
Гэта фраза выклікала ў зале смех. Трамп падышоў да свайго крэсла, паціснуўшы руку прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону.
WATCH: Trump jokingly declares that he is "the boss" during a meeting with G7 leaders. pic.twitter.com/3flewxM5WU
— Clash Report (@clashreport) June 17, 2026
Гэта пасяджэнне было закрытым для прэсы, але Трамп прапанаваў журналістам, якія знаходзіліся ў зале перад пачаткам сустрэчы, застацца.
«Хочаце застацца на пасяджанні? Я не супраць», — сказаў Трамп, звяртаючыся да камер.
Аднак французскія арганізатары неадкладна папрасілі прадстаўнікоў СМІ пакінуць залу.