Сабаленка ўпэўнена выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Берліне
1- 17.06.2026, 20:39
ФОТА: GETTY IMAGES
Першая ракетка свету перамагла расіянку Аляксандраву.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка аказалася мацней за расіянку Кацярыну Аляксандраву у матчы другога круга турніру ў Берліне. Сустрэча завяршылася з лікам 6:4, 6:4. Сабаленка, якая займае першую пазіцыю ў рэйтынгу WTA, пацвердзіла статус фаварыткі і забяспечыла сабе ўдзел у наступнай стадыі спаборніцтваў на траўяным пакрыцці.
Матч працягваўся 1 гадзіну 22 хвіліны. Сабаленка выканала тры эйсы, дапусціла тры падвойныя памылкі і рэалізавала тры з васьмі брэйк-пойнтаў. Аляксандрава, якая з'яўляецца 19-й ракеткай свету, шэсць разоў падавала навылет, зрабіла чатыры падвойныя памылкі і змагла рэалізаваць адзін брэйк-пойнт з пяці наяўных. Для тэнісістак гэта была дзявятая асабістая сустрэча ў туры.
У чвэрцьфінале турніру ў Германіі Сабаленка згуляе з чэшскай тэнісісткай Ніколь Бартунковай.