Масква з самай раніцы пад ударам дронаў: гарыць НПЗ, у горадзе слупы дыму
15- 18.06.2026, 7:37
- 8,392
Расійскую сталіцу «дабіваюць».
Раніцай у чацвер, 18 чэрвеня, дроны масіравана атакуюць Маскву. Расіяне скардзяцца на пралёты дронаў, гукі выбухаў і пажар на НПЗ.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расійскія Telegram-каналы.
Пачынаючы з 4 раніцы ў розных пабліках пачалі распаўсюджвацца кадры, на якіх відаць пралёт дронаў над Масквой і Падмаскоўем.



Літаральна праз 40 хвілін пасля гэтага мэр Масквы Сяргей Сабянін стаў адчытвацца пра нібыта збітыя дроны, што ляцяць на сталіцу РФ. Па стане на 05:43 такіх беспілотнікаў налічвалася ўжо 33 адзінкі.
Паралельна і як мінімум да 6 раніцы ў сетцы з'яўляліся ўсё новыя і новыя кадры з дронамі. Акрамя таго, на ўскраінах Масквы і не толькі былі зафіксаваныя слупы дыму і пажары.
Як сцвярджаюць OSINT-паблікі, адзін з прылётаў адбыўся па НПЗ у Капотні (раён на ўскраіне Масквы). Пасля прылёту ў раёне аб'екта ўзнік буйны пажар, гараць як мінімум два рэзервуары.
Таксама ў сетцы былі кадры, дзе было відаць, што ў горадзе пашкоджаныя некаторыя будынкі.
Мэр Сабянін адрапартаваў, што на тэрыторыі ГЦ «Садавод» зафіксаваныя падзенні абломкаў дронаў і нязначныя пашкоджанні аднаго з будынкаў. Пры гэтым пра атаку на НПЗ маўчыць.
Абноўлена
Сабянін афіцыйна прызнаў, што ў Маскве атакаваны НПЗ.
«Сілы СПА працягваюць адбіваць масавую атаку. Некалькім беспілотнікам удалося дасягнуць МНПЗ. Прымаюцца меры па ліквідацыі наступстваў», — напісаў ён.