21 чэрвеня 2026, Нядзеля, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы ЗША і Ірана сарваныя

26
Перамовы ЗША і Ірана сарваныя

Джэй Дзі Вэнс адмяніў паездку ў Швейцарыю.

Мірныя перамовы паміж ЗША і Іранам, якія павінны былі адбыцца 19 чэрвеня на гарналыжным курорце Бургеншток у Швейцарыі, не адбудуцца. Пра гэта паведаміў МЗС Швейцарыі, паведамляе «Радыё Свабода».

У заяве ведамства гаворыцца, што Швейцарыя «па-ранейшаму гатовая садзейнічаць гэтым перамовам».

У чацвер Белы дом заявіў, што віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс не паедзе ў Швейцарыю, паколькі планы перамоваў яшчэ не былі канчаткова ўзгодненыя. «Лагістыка гэтых перамоваў ніколі не была простай або прадказальнай», — сказаў прадстаўнік Белага дома.

Іран пакуль не каментаваў адмену перамоваў.

Раней паведамлялася, што на сустрэчы ў Швейцарыі бакі падпішуць мемарандум аб узаемаразуменні, аднак у чацвер прэзідэнты ЗША і Ірана падпісалі дакумент дыстанцыйна. У выніку планавалася, што на сустрэчы чальцы перамоўных каманд паспрабуюць распрацаваць падрабязны план увасаблення мемарандуму ў жыццё.

Падпісаны 18 чэрвеня мемарандум з’яўляецца першым крокам да завяршэння ўзброенага канфлікту паміж двума краінамі. Дакумент складаецца з 14 пунктаў.

Згодна з мемарандумам, неадкладна ўступае ў сілу спыненне агню на ўсіх франтах (уключаючы Ліван, дзе Ізраіль вядзе аперацыі супраць падтрымліваемай Іранам групоўкі «Хезбала», прызнанай у ЗША і Ізраілі тэрарыстычнай), а таксама адкрыццё Армузскага праліва і паступовае зняцце марской блакады Ірана. Акрамя таго, Вашынгтон узяў на сябе абавязак фактычна прыпыніць санкцыйны рэжым для іранскай нафты ўжо цяпер, не чакаючы канчатковай дамовы.

Іран у дакуменце пацвярджае, што «ніколі не будзе вырабляць ядзерную зброю». Бакі дамовіліся, што ўсе пытанні, звязаныя з ядзернай праграмай, у тым ліку лёс узбагачанага ўрану, будуць разгледжаныя ў канчатковай дамове, якую разлічваюць дасягнуць цягам 60 дзён. Таксама на працягу гэтага часу будзе распрацаваны механізм функцыянавання Армузскага праліва.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках