У Пуціна пагоршылася здароўе
9- 2.06.2026, 13:00
- 3,164
Ёсць відавочныя прыкметы.
Дэфекты ў маўленні Пуціна пачалі ўзнікаць усё часцей. Ён паўтарае словы па некалькі разоў, запінаецца, збіваецца, з цяжкасцю вымаўляе некаторыя імёны і прозвішчы. Мемамі становяцца яго спробы звярнуцца да калегі з Казахстана Такаева і пракрычаць «ура!». Аналізуючы яго маўленне, «Можем объяснить» пагутарыла з палітолагам Станіславам Бялкоўскім.
Паводле падлікаў «МО», якое даследавала адну з прамоў кіраўніка на Валдайскім форуме, нягледзячы на тое, што сваю прамову Пуцін чытаў з лістка, ён агаварыўся 44 разы. Запінкі былі не ад стомы: ужо за першыя дваццаць хвілін свайго выступу Пуцін агаварыўся дзесяць разоў. У прыватнасці, ён
• 29 разоў прамаўляў словы двойчы, выпраўляючы сябе;
• 12 разоў рабіў паміж словамі доўгія паўзы;
• 3 разы няправільна вымаўляў словы.
Найцяжэй Пуціну далося слова «тэндэнцыі» і фразеалагізм «мадэль савецкай сацыялістычнай альтэрнатывы». Калі ён пераставаў чытаць і гаварыў без лістка, такіх частых запінак не было. Ён ніколі не носіць акуляраў, хоць яшчэ ў 2020-м прызнаўся, што рэгулярна правярае вастрыню свайго зроку.
Тады ж з’явіліся паведамленні пра ягоныя праблемы са зрокам. На апублікаваным здымку Пуцін падчас афіцыйнага мерапрыемства трымае паперы з асабліва буйным шрыфтам (72-га кегля). Няма таксама ніякіх прыкмет таго, што Пуцін носіць лінзы — для іх не патрэбны быў бы такі шрыфт.
«Вядома, гэта прыкметы старэння, — лічыць Бялкоўскі. — У яго відавочная дальназоркасць, таму — аршынныя літары, вядома, драхлее і маўленчы апарат. Тым больш ён не любіць гаварыць публічна. Ён арганічна сцэну не выносіць, але вымушаны ўсё жыццё рабіць выгляд, што яму там камфортна».
«Калі мы бачым Пуціна, скажам, у пачатку і ў канцы нейкага доўгага мерапрыемства, мы бачым, наколькі яго твар змяняецца нават у ходзе мерапрыемства: калі спаўзае грым, калі ён размываецца. То-бок Пуцін у канцы публічнага мерапрыемства значна старэйшы, чым у пачатку», — рэзюмуе эксперт.