2 чэрвеня 2026, aўторак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны Ford Escort вярнулі да жыцця

Легендарны Ford Escort вярнулі да жыцця
фота: focus.ua

У продаж вяртаецца спартыўная версія XR3i.

Ford Escort 1986 года атрымаў новае жыццё. У продаж вяртаецца спартыўная версія мадэлі XR3i з павялічанай да 150 к.с. магутнасцю.

Новы Ford Escort XR3i — праект брытанскай кампаніі Tolman Engineering, якая раней ужо адрадзіла Peugeot 205 GTi. Пра гэта паведамляе Auto Express.

Трохдзвярныя хэтчбэкі Ford Escort чацвёртага пакалення рэстаўруюць, мадэрнізуюць да ўзроўню XR3i і крыху асучасніваюць. Пры гэтым аўтамабіль фактычна не змяняецца звонку і ўнутры — яго выдаюць хіба што большыя 15-цалевыя дыскі і апцыянальныя святлодыёдныя лямпы ў фарах.

Магутнасць вырасла са 105 да 150 к.с., а гук стаў больш сакавітым. Як і раней, Ford Escort XR3i абсталяваны пяціступеньчатай механічнай каробкай перадач.

Да таго ж удасканалілі падвеску, усталяваўшы новы пярэдні стабілізатар і амартызатары Bilstein. З'явіліся і сучасныя тармазы ад AP Racing. Таксама кузаў узмацнілі дадатковымі элементамі жорсткасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках