20 чэрвеня 2026, Субота, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх Кірыл прыляцеў у Брэст

15
Патрыярх Кірыл прыляцеў у Брэст

Кіраўнік РПЦ таксама возьме ўдзел у мітынгу ў Брэсцкай крэпасці.

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 20 чэрвеня прыбыў у Брэст.

Паводле інфармацыі і відэаматэрыялу прэс-службы Брэсцкага аблвыканкама, праваслаўнага іерарха ў аэрапорце сустрэлі кіраўнік рэгіёна Пётр Пархомчык, патрыяршы экзарх, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і інш.

На сайце Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату паведамляецца, што ў дзень беларускіх святых, 21 чэрвеня, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы «здзейсніць Бажэственную літургію ў Уваскрасенскім саборы горада Брэста».

«Раніцай 22 чэрвеня на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Свяцейшы Патрыярх Кірыл возьме ўдзел у жалобным мітынгу, прысвечаным 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны», — гаворыцца ў паведамленні.

Патрыярх Кірыл неаднаразова выказваўся ў падтрымку ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, называў вайну «свяшчэннай». Пазіцыя Рускай Праваслаўнай Царквы пад яго кіраўніцтвам прывяла да таго, што ва многіх епархіях Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату перасталі ўзгадваць Кірыла ў малітвах, частка духавенства выступіла за разрыў сувязяў з РПЦ. Выхад з-пад юрысдыкцыі Масквы пачалі абмяркоўваць таксама праваслаўныя ў краінах Балтыі (у Літве падкрэсліваюць выключна кананічную сувязь з РПЦ, у Латвіі парламент абвясціў мясцовую праваслаўную царкву цалкам незалежнай ад якіх-небудзь цэнтраў па-за межамі краіны, у Эстоніі прыняты закон, накіраваны на разрыў сувязяў з РПЦ).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках