Аргенціна абыграла Аўстрыю і выйшла ў плэй-оф ЧС-2026
2- 22.06.2026, 22:07
- 1,162
Месі аформіў дубль.
У панядзелак, 22 чэрвеня, у матчы другога тура групавога этапу чэмпіянату свету-2026 зборная Аргенціны па футболе сустракалася з камандай Аўстрыі.
Аргенціна — Аўстрыя — 2:0 (Месі, 38, 95+).
Гульня праходзіла ў Даласе на стадыёне «AT&T Stadium».
На 10-й хвіліне форвард зборнай Аргенціны Ліянэль Месі не рэалізаваў пенальці. У канцы першага тайма зорны нападнік рэабілітаваўся і забіў гол з гульні. А ў дададзены час ён жа аформіў дубль. З 18 мячамі Месі цяпер з'яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету.
Зборная Аргенціны забяспечыла пуцёўку ў плэй-оф чэмпіянату свету.
Гульнявы дзень працягнецца матчамі Францыя — Ірак (0:00), Нарвегія — Сенегал (3:00), Іарданія — Алжыр (6:00).