ЧС-2026: Мбапэ забіў у 100-м матчы за зборную Францыі
- 23.06.2026, 9:40
- 1,142
І ў 27 гадоў стаў лепшым бамбардзірам у гісторыі каманды.
Зорны нападнік зборнай Францыі Кіліян Мбапэ забіў гол на 14-й хвіліне матча другога тура групавога этапу чэмпіянату свету-2026 супраць Ірака, піша «Прэсбол».
Сустрэча, якая праходзіць на стадыёне «Lincoln Financial Field» у Філадэльфіі, стала для яго 100-й за «трохколерных».
На рахунку 27-гадовага нападніка цяпер 59 галоў за нацыянальную каманду, што з'яўляецца рэкордам.
У легендарнага Мішэля Платіні 41 мяч за Францыю, у Цьеры Анры — 51, у Алів'е Жыру — 57. Пры гэтым Жыру для дасягнення другога выніку спатрэбілася 137 матчаў.