У Керчы гарыць ЦЭЦ: палова Крыму засталася без святла
5- 23.06.2026, 10:42
- 4,106
Пасля атакі дронаў узняўся шлейф дыму даўжынёй каля 47 кіламетраў.
Сёння, 23 чэрвеня, у Керчы пасля «прылётаў» успыхнуў моцны пажар на ЦЭЦ — палова Крыму засталася без святла.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Крымскі вецер».
Што вядома пра пажар
Паводле папярэдніх звестак, удар мог прыйсціся на ЦЭЦ у раёне Аршынцава ў Керчы.
Маніторынгавая група паведамляе, што пажар на ЦЭЦ пацверджаны. Паводле наяўнай інфармацыі, адбылося траплянне ў рэзервуар.
Таксама паводле даных спадарожнікавай здымкі зафіксаваны шлейф дыму даўжынёй каля 47 кіламетраў.



.jpg)

Дзе адключылі святло
Тым часам акупацыйныя ўлады заявілі пра адключэнне электраэнергіі праз «тэхналагічныя парушэнні ў электрычных сетках».
Без святла засталіся:
Еўпаторыя;
Сакі;
Краснаперакопск;
Джанкой;
Краснаперакопскі раён;
Сакскі раён;
Джанкойскі раён;
Краснагвардзейскі раён.
У кампаніі «Крымэнерга» паведамілі, што працягваюцца аварыйна-аднаўленчыя працы. Электразабеспячэнне абяцаюць аднавіць на працягу сутак.