26 чэрвеня 2026, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў

17
Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў
Сяргей Іваноў

Прычыны смерці пакуль не называюцца.

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў. Пра яго смерць паведаміла Адзіная ліга ВТБ, ганаровым прэзідэнтам якой ён быў, паведамляе «Радыё Свабода».

Сяргей Іваноў нарадзіўся 31 студзеня 1953 года ў Ленінградзе. Скончыў перакладчыцкае аддзяленне філалагічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску. Працаваў у КДБ, пасля распаду СССР працягнуў службу ў Службе знешняй разведкі і Федэральнай службе бяспекі. У канцы 1990-х займаў пасады намесніка дырэктара ФСБ і сакратара Рады бяспекі Расіі.

Пасаду міністра абароны Расіі Іваноў займаў з 2001 па 2007 год. Потым быў першым намеснікам старшыні ўрада, а ў 2011–2016 гадах узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта Расіі. З 2016 па 2026 год працаваў спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта па пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці, экалогіі і транспарту.

У лютым 2026 года Іваноў пакінуў гэтую пасаду. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў тады паведаміў, што рашэнне аб адстаўцы было ўхвалена па асабістай просьбе самога Іванова.

Прычыны смерці пакуль не называюцца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках