Беспілотнікі атакавалі Санкт-Пецярбург: горад у дыме
9- 3.06.2026, 7:43
- 5,462
Пацярпеў найбуйнейшы нафтавы тэрмінал.
Пад раніцу 3 чэрвеня ўдарныя беспілотнікі атакавалі расійскі Санкт-Пецярбург, дзе быў паражаны мясцовы нафтавы тэрмінал. Сёння там пачнецца Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум, які працягнецца да 6 чэрвеня, піша «Фокус».
Неба над горадам паглынуў густы чорны дым, што бачна на відэа, апублікаваным маніторынгавым тэлеграм-каналам «Exilenova+».
«Санкт-Пецярбург, было здзейснена нападзенне на Піцерскі нафтавы тэрмінал», — гаворыцца ў паведамленні манітараў.
Расійскае выданне Astra правяло ўласны OSINT-аналіз і пацвердзіла, што БПЛА паразілі найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы комплекс на паўночным захадзе Расіі — АТ «Пецярбургскі нафтавы тэрмінал».

«ASTRA прааналізавала шматлікія кадры пажару, прадстаўленыя відавочцамі, і прыйшла да высновы, што атакаваны і гарыць АТ «Пецярбургскі нафтавы тэрмінал» у Санкт-Пецярбургу», — адзначылі ў выданні.


Журналісты падкрэслілі, што сёння ў горадзе пачынаецца Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум, які, сярод іншага, наведаюць замежныя бізнесмены.
Як падлічыла ASTRA, ад нафтавага тэрмінала, які паразілі дроны, да «Экспафоруму», дзе адбудзецца эканамічны форум, — каля 17 кіламетраў.

Адзначаецца, што «Пецярбургскі нафтавы тэрмінал» — адзін з найбуйнейшых расійскіх тэрміналаў па перавалцы нафтапрадуктаў у Балтыйскім рэгіёне, сучасны спецыялізаваны перагрузачны комплекс і найбуйнейшая на сёння стэвідарная кампанія Вялікага порта Санкт-Пецярбурга.
На яго тэрыторыі агульнай плошчай 37 га размешчаны 21 рэзервуар для захоўвання светлых і цёмных нафтапрадуктаў. Прапускная здольнасць — 12,5 млн тон у год. «Пецярбургскі нафтавы тэрмінал» прызнаны прадпрыемствам, якое мае стратэгічнае значэнне для забеспячэння бяспекі РФ.
Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка паведаміў пра збіццё 50 беспілотнікаў, аднак паражэнне нафтавага тэрмінала ў Піцеры не пракаментаваў.