3 чэрвеня 2026, Серада, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слуцку знайшлі месца падзення беспілотніка

1
У Слуцку знайшлі месца падзення беспілотніка

Інцыдэнт адбыўся пасля масіраванай атакі РФ па Украіне.

«Флагшток» знайшоў пацвярджэнне інцыдэнту з падзеннем беспілотніка ў Слуцку. Гэта адбылося ўдзень 2 чэрвеня, пасля масіраванай паветранай атакі Расіі па тэрыторыі Украіны.

У распараджэнні «Флагштока» ёсць фота з месца падзення часткі БПЛА, якое не публікуецца з меркаванняў бяспекі.

З дапамогай гэтага здымка ўдалося ўсталяваць дакладнае месца «прылёту»: гэта ўскраіна Слуцка, прамзона, участак побач з закінутай вайсковай часткай №28390, тэрыторыя на пад’ездзе да шынамантажу па адрасе Багдановіча, 184.

На фота бачны чорны, вялікі, моцна пашкоджаны БПЛА. Прамавугольныя абрысы руля кіравання нагадваюць такія, як у расійска-іранскага «шахеда» («Герань»), піша «Флагшток».

Украінскія маніторынгавыя Telegram-каналы не заўважылі парушэння паветранай прасторы Беларусі падчас расійскай атакі 2 чэрвеня. З гэтага можна зрабіць выснову, што палёт адбываўся на нізкай вышыні або праз участак, які ўкраінскія маніторшчыкі не бачаць.

Першыя паведамленні пра падзенне беспілотніка ў Слуцку з’явіліся 2 чэрвеня ў мясцовых чатах, але іх хутка выдалялі. Каля 14:00 карыстальнікі паведамілі ў чаце пра перакрыццё вуліцы Багдановіча.

Інфармацыі пра інцыдэнт ад уладаў і дзяржаўных СМІ так і не з’явілася.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках