3 чэрвеня 2026, Серада, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча падоўжыла дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Польшча падоўжыла дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю
ФОТА: @MON_GOV_PL

Да 31 жніўня.

Буферная зона на мяжы Польшчы з Беларуссю застанецца ў сіле да 31 жніўня. Такое рашэнне прыняў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

У ведамстве адзначылі, што са студзеня па май 2026 года было зафіксавана ўсяго 215 спробаў незаконнага перасячэння мяжы мігрантамі. Гэта на 98% менш у параўнанні з тым жа перыядам 2025 года.

Буферная зона на польска-беларускай мяжы з’явілася ў 2024 годзе. Яна прадугледжвае забарону на знаходжанне паблізу мяжы. Буферную зону стварылі ў тых месцах, дзе мігранты найчасцей спрабуюць парушыць мяжу, і дзе фіксаваліся найбольш агрэсіўныя паводзіны з іх боку.

Рашэнне аб увядзенні буфернай зоны прынялі пасля інцыдэнту з раненнем польскага вайскоўца. Мігранты спрабавалі прарвацца ў Польшчу, і адзін з іх ударыў нажом вайскоўца. Раненне ў выніку аказалася смяротным.

Яна не закранае асноўныя турыстычныя славутасці і маршруты Белавежскай пушчы. Яе ўводзяць, каб ускладніць жыццё кантрабандыстам, якія зарабляюць на перавозцы мігрантаў. Першапачаткова меркавалася, што такі рэжым будзе дзейнічаць на працягу 90 дзён. Яго падаўжаюць кожныя тры месяцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках